Францішак: памятаць, што футбол, гэта ў першую чаргу гульня
24 мая 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 5 тыс. удзельнікаў ініцыятывы “Футбол, які мы любім” – дзяцей з Рыма, а таксама італьянскіх абласцей Лацыё і Абруца, і знакамітых прадстаўнікоў свету футболу, сярод якіх Самюэль Это’о, Хаўер Дзанэці, Клаўдыё Раньеры і іншыя.
“За мячом, які каціцца, амаль заўсёды ёсць дзіця, са сваімі марамі і памкненнямі, яго цела і душа. У спорце задзейнічаны не толькі мускулы, але ўся асоба дзіцяці, ва ўсіх яе вымярэннях, нават самых глыбокіх. Сапраўды, пра таго, хто прыкладае шмат намаганняў, кажуць: “укладае душу”, - нагадаў Папа.
Францішак заўважыў, што развіццё сучасных тэхналогій стварае шмат магчымасцей для таго, каб ізалявацца і жыць адносінамі толькі ў віртуальным свеце. У сваю чаргу спорт дае магчымасць быць разам з іншымі людзьмі.
, - падкрэсліў Папа.
“Дарагія сябры, футбол – гэта камандная гульня. У яе немагчыма гуляць у адзіночку! І калі яго ўспрымаць так, гэта будзе вельмі карысна для галавы і сэрца ў грамадстве, дзе ўзвышаецца суб’ектывізм, гэта значыць ставіцца на першае месца “я”, амаль як абсалютны прынцып”, - дадаў ён.
Францішак звярнуў увагу на некаторыя негатыўныя феномены, якія скажаюць сапраўдную прыгажосць футбола. На яго думку, многія людзі забываюць, што гэта ў першую чаргу гульня, якая павінна застацца такой. Футбол, гэта гульня, якая павінна рабіць шчаслівымі і ў якой “дзеці маюць права не быць чэмпіёнамі”, да чаго іх часта падштурхоўваюць бацькі, заўважыў Папа.