Божае Цела Францішак правядзе ў рымскім Касаль-Бэртонэ
У нядзелю, 23 чэрвеня 2019 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Францішак узначаліць Эўхарыстыю перад касцёлам Санта-Марыя-Кансалатрычэ ў рымскім мікрараёне Касаль-Бэртонэ.
Пасля заканчэння літургіі Папа возьме ўдзел у працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якая пройдзе вуліцамі мікрараёна і завершыцца эўхарыстычным благаслаўленнем, якое ўдзеліць Святы Айцец. Аб гэтым паведаміла 10 чэрвеня 2019 г. Зала Друку Святога Пасаду.
Трэба нагадаць, што Францішак змяніў традыцыю: шмат гадоў ён сам і яго папярэднікі ў Божае Цела ўзначальвалі св. Імшу перад базылікай св. Яна на Латэране, пасля чаго ішлі ў эўхарыстычнай працэсіі вуліцамі Рыма да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. У мінулым годзе Папа правёў урачыстасць у Осціі, каля Рыма.
10 чэрвеня 2019, 12:56