Францішак: каньковыя віды спорту заўсёды былі інклюзіўнымі
“Мэта вашага Саюза заключаецца не толькі ў прасоўванні каньковых відаў спорту ва ўсім свеце, але, перш за ўсё, у тым, каб больш і больш людзей адчувалі іх прыгажосць”, - сказаў Францішак. Ён заўважыў, што, па сутнасці, усе віды спорту з’яўляецца выразам радасці. І катанне на каньках нясе ў сабе “захапляльны досвед жыцця і свабоду перамяшчэння”, вучыць “дысцыпліне, каманднай працы і дасягненню асабістай дасканаласці”. Каньковыя віды спорту заўсёды былі “інклюзіўнымі”: сціралі сацыяльныя бар’еры і заставаліся адкрытымі для людзей любога ўзросту.
Пантыфік папрасіў функцыянераў Міжнароднага саюза канькабежцаў прыкласці ўсе намаганні, каб і падчас прафесійных спаборніцтваў галоўнай заставалася не канкурэнцыя, а радасць ад катання на каньках. Ён выказаў спадзяванне, што ў спорт будзе прыходзіць усё больш і больш маладых людзей, што дапаможа ім праз правільнае кіраўніцтва, здаровую канкурэнцыю і выхаванне ў павазе да іншых, альтруізме, мужнасці, раўнавазе і самакантролі сфарміравацца ў якасці актыўных членаў грамадства і падрыхтавацца да паспяховага “бегу” жыцця. “Адным словам, спорт заўсёды павінен служыць чалавецтву”, - падвёў вынік сваіх разважанняў Папа.
Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) – міжнародная федэрацыя, якая кіруе каньковымі відамі спорту: фігурнае катанне, канькабежны спорт і шорт-трэк. Была арганізавана ў галандскім Схэвэнінгене ў1892 г. З’яўляецца адной з найстарэйшых міжнародных спартыўных федэрацый.