1561622889537.JPG

Францішак прыняў славенскага прэм’ера

27 чэрвеня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Славенія Мар’яна Шарэца. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Сардэчныя размовы засяродзіліся на добрых двухбаковых адносінах. Была выказана надзея на іх умацаванне шляхам падпісання канкрэтных пагадненняў па пытаннях, якія прадстаўляюць агульны інтарэс. Падкрэсліваўся станоўчы ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё краіны, асабліва ў сферы адукацыі, з надзеяй на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва ў гэтай галіне пры дапамозе адпаведных інстытуцыйных ініцыятыў.

Адбыўся абмен думкамі па некаторых пытаннях міжнароднага характару, з асаблівай спасылкай на будучыню еўрапейскага праекта і бягучыя выклікі для рэгіёну.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 чэрвеня 2019, 13:41