Францішак даручыў румынскі народ апецы Маці Божай
Пантыфік падзякаваў прадстаўнікам дзяржаўных уладаў Румыніі, за супрацоўніцтва ў арганізацыі візіту, а таксама выказаў падзяку Патрыярху Румынскаму Даніілу, членам Святога Сінода, духавенству і вернікам Румынскай Праваслаўнай Царквы за братэрскі прыём. “Няхай Пан благаславіць гэтую старажытную і выбітную Царкву і падтрымлівае яе місію”, - пажадаў Папа.
Святы Айцец аддзячыў каталіцкай супольнасці Румыніі за магчымасць супольнай малітвы і яе руплівую евангелізацыйную дзейнасць.
“Няхай Панна Марыя агарняе сваёй матчынай апекай усіх грамадзян Румыніі, якія на працягу сваёй гісторыі заўсёды давяралі Яе заступніцтву. Ёй давяраю ўсіх вас і прашу Яе весці вас па шляху веры, каб набліжацца да будучыні сапраўднага прагрэсу і міру і спрыяць будаўніцтву ўсё больш і больш справядлівай і братэрскай Айчыны”, - сказаў Папа.