Папа да хрысціян Румыніі: будзьце сведкамі свабоды і міласэрнасці
2 чэрвеня 2019 г. на Полі Свабоды ў румынскім горадзе Блаж Францішак узначаліў Боскую Літургію паводле ўсходняга абраду, падчас якой здзейсніў беатыфікацыю семярых грэка-каталіцкіх біскупаў-мучанікаў.
Каментуючы Евангельскі ўрывак пра цуд аздараўлення сляпога ад нараджэння (Ян 9, 1-38), Францішак звярнуў увагу вернікаў на той факт, што непасрэдна апісанне цуду займае ўсяго два вершы; астатні тэкст прысвечаны спрэчкам паміж фарысеямі і сведкамі цудоўнага аздараўлення.
, - заўважыў Святы Айцец.
Па словах Францішка, сляпы быў вымушаны ўжывацца не толькі са сваёй слепатой, але і са слепатой тых, хто яго акружаў. Такая прырода непрыняцця і варожасці, што нараджаюцца ў сэрцы чалавека, калі ставіць у цэнтры не асобу, а “прыватныя інтарэсы, ярлыкі, тэорыі, адцягненныя паняцці і ідэалогіі”.
“Аднак логіка Езуса іншая: далёкі ад таго, каб хавацца ў бяздзейнасці або ў ідэалагічнай абстрактнасці, Ён шукае чалавека з яго тварам, з яго ранамі і яго гісторыяй. Выходзіць ім насустрач, не дазваляючы падмануць сябе размовамі, няздольнымі расставіць прыярытэты і паставіць у цэнтры тое, што сапраўды важна”, - працягнуў Пантыфік.
Ён падкрэсліў, што Румынія зведала прыгнёт камуністычнага рэжыму і ідэалогіі, якая пазбаўляла права на прыняцце рашэнняў, свабоды і прасторы для творчасці. На гэтым фоне вылучаецца мужнасць семярых румынскіх біскупаў, абвешчаных благаслаўлёнымі: “перад абліччам суровага прыгнёту з боку рэжыму яны засведчылі ўзорную веру і любоў да свайго народа”, бо ні здзекі, ні турэмнае зняволенне не змаглі прымусіць іх адрачыся ад Касцёла.
, - сказаў Папа.
Ён перакананы, што прыклад благаслаўлёных вельмі патрэбны сёння, калі ўзнікаюць “новыя ідэалогіі, якія непрыкметна ўкараняюцца і намагаюцца адсячы народ ад яго найбольш багатых культурных і рэлігійных традыцый, ідэалагічныя каланізацыі, якія пагарджаюць каштоўнасцю чалавечай асобы, жыцця, сужэнства і сям’і”.
“Вы можаце быць сведкамі свабоды і міласэрнасці, спрыяючы перавазе братэрства і дыялогу над падзеламі, узмацняючы братэрства крыві, якое бярэ пачатак у перыяд пакут, калі хрысціяне, падзеленыя на працягу гісторыі, нанова вынайшлі сваю блізкасць і салідарнасць”, - запэўніў Святы Айцец.