Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"  

Папа: Эўхарыстыю трэба прыймаць з удзячнасцю, а не пасіўна

Адновім нашае “амэн” Целу Хрыста, каб нашае жыццё стала чыстай і святой ахвярай Богу і на карысць тых, каго мы сустракаем на нашым шляху, заклікаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 23 чэрвеня 2019 г. у Ватыкане.

Ян Мойсік - Ватыкан

Сёння, у Італіі і іншых краінах, адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, “Corpus Domini”. У Евангеллі прадстаўлены эпізод пра цуд размнажэння пяці хлябоў (Лк 9, 11-17), які адбываецца на беразе Галілейскага возера. Езус гаварыў да натоўпу людзей, чыніў аздараўленні. Калі дзень пачаў хіліцца да вечара, падышлі да Яго вучні і сказалі Яму: “Адпусці людзей, каб яны пайшлі ў навакольныя паселішчы і вёскі, дзе знойдуць начлег і ежу” (Лк 9, 12). Сапраўды усе былі на пустынным месцы. Але Езус адказаў: “Вы дайце ім есці” (Лк 11, 13). Гэтыя словы выклікаюць здзіўленне сярод вучняў, якія кажуць: “ У нас няма больш пяці хлябоў і дзвюх рыбін, хіба што пойдзем купім ежы на ўвесь гэты люд” (Лк 9, 13).

Езус заклікае сваіх вучняў зрабіць сапраўднае навяртанне паводле логікі дзялення “кожны для сябе”, пачынаючы з таго малога, што Провід дае да распараджэння. І Ён адразу ж паказвае, што хоча зрабіць. Ён кажа вучням: “Загадайце ім сесці групамі па пяцьдзесят чалавек” (Лк 9, 14). Затым узяў у свае рукі пяць хлябоў і дзве рыбы, звярнуўся да Нябеснага Айца і прамовіў малітву благаслаўлення. Затым пачаў ламаць хлеб і рыбу і даваў іх вучням, а тыя раздавалі людзям. Гэтай ежа было ўдоваль, так што ўсе насыціліся.

Гэта цуд - вельмі важны настолькі, што расказваюць пра яго ўсе евангелісты – паказвае моц Месіі і, у той жа час, Яго спачуванне да народа. Гэты провідны жэст застаецца не толькі адным з найвялікшых знакаў грамадскага жыцця Езуса, але апярэджвае той, які адбудзецца пазней, на канец, на ўспамін Яго ахвяры, гэта значыць Эўхарыстыі, сакрамэнту Яго Цела і Крыві, якія былі ахвяраваныя дзеля збаўлення свету.

Эўхарыстыя – гэта поўнае аб'яўленне верагоднасці жыцця Езуса, якое было адзіным актам любові да Айца і братоў. Таксама і ў ёй, як у цудзе размнажэння хлябоў, Езус узяў хлеб у свае рукі, узнёс да Айца малітву благаслаўлення, паламаў хлеб і даў яго сваім вучням. Тое ж самае зрабіў і з келіхам віна. Але ў той час, напярэдадні сваёй Мукі, Ён жадаў пакінуць у гэтым жэсце сведчанне новага і вечнага Запавету, вечнай памяці яго Пасхі смерці і ўваскрасення. Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста заклікае нас кожны год аднавіць цуд і радасць гэтага надзвычайнага дару Пана, якім з’яўляецца Эўхарыстыя. Прымем яе з удзячнасцю, не ў пасіўны спосаб, звыклым чынам, але па-сапраўднаму адновім нашае “амэн” Целу Хрыста, каб дынамізм яго любові мог перамяніць нашае жыццё ў чыстую і святую ахвяру Богу і на карысць тых, каго мы сустракаем на нашым шляху.

Выяўленнем эўхарыстычнай веры святога Божага народу з’яўляюцца працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якія падчас гэтай ўрачыстасці праходзяць паўсюдна ў Каталіцкім Касцёле. Таксама і я гэтага вечара, буду цэлебраваць св. Імшу ў рымскі мікрараёне Касаль-Бэртонэ, пасля якой адбудзецца працэсія. Заклікаю ўсіх прыняць удзел у ёй, таксама і духоўна, за пасрэдніцтвам радыё і тэлебачання. Няхай Божая Маці дапаможа нам ісці з верай і любоўю за Езусам, якога мы любім у Эўхарыстыі.

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі Францішак папрасіў маліцца за яго і ўдзяліў усім сваё благаслаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

23 чэрвеня 2019, 13:02