Святы Айцец: жыццё чалавека не можа быць аб’ектам эксперыментаў
Чалавечае жыццё не можа быць аб’ектам эксперыментаў, падкрэсліў Пантыфік 12 чэрвеня 2019 г., вітаючы пілігрымаў падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Звяртаючыся да вернікаў з Польшчы, Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што тысячы іх суайчыннікаў у мінулую нядзелю бралі ўдзел у Маршах у абарону жыцця, “несучы пасланне пра тое, што жыццё – святое, бо з’яўляецца Божым дарам”.
“Мы пакліканы бараніць яго і служыць яму ад зачацця ва ўлонні маці аж да старасці, калі яго пазначаюць хваробы і пакуты. Нельга знішчаць жыццё, рабіць яго аб’ектам эксперыментаў ці фальшывых ідэй. Прашу вас маліцца аб павазе да чалавечага жыцця, аб захаванні евангельскіх і сямейных каштоўнасцей”, - заклікаў Францішак.
Маршы ў абарону жыцця і сям’і прайшлі 9 чэрвеня 2019 г. у шматлікіх гарадах Польшчы ўжо ў чатырнаццаты раз. У Варшаве да ініцыятывы далучыліся каля 10 тыс. чалавек.
12 чэрвеня 2019, 11:59