Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа абнавіў склад Калегіі па цяжкіх кананічных злачынствах

Папа прызначыў новых членаў Калегіі па цяжкіх кананічных злачынствах, якая дзейнічае пры Кангрэгацыі Веравучэння. Склад структуры змяняецца кожныя пяць гадоў.

Новымі членамі Калегіі сталі: арцыбіскуп Філіпа Янонэ, біскуп Андрэа Мільявака, біскуп Эджыдзіа Міраголі, арцыбіскуп Карла Рабэрта Марыя Рэдаэлі, арцыбіскуп Артур Рошэ, біскуп П’ер Антоніа Паванэла і арцыбіскуп Кірыл Васіль. Папа прызначыў таксама замяшчаючым членам структуры арцыбіскупа Хасэ Луіса Малагана.

Калегія па цяжкіх кананічных злачынствах пры Кангрэгацыі Веравучэння была заснавана Францішкам у лістападзе 2014 г. У яе кампетэнцыю ўваходзіць разгляд кананічных злачынстваў сур’ёзнай натуры, якія былі здзейнены супраць маралі або адносяцца да надужыванняў у здзяйсненні сакрамэнтаў, аб якіх гаворыцца ў 1-6 параграфах Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ “Sacramentorum Sanctitatis Tutela”.

Кананічныя правапарушэнні, зарэзерваваныя выключна для разгляду Кангрэгацыяй Веравучэння, датычаць чынаў, скіраваных супраць святасці Найсвяцейшага Сакрамэнту, сакрамэнту Эўхарыстыі і сакрамэнту пакаяння. Таксама да кампетэнцыі ватыканскай дыкастэрыі адносяцца цяжкія злачынствы супраць маральнасці, напрыклад, злоўжыванні адносна непаўналетніх.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 ліпеня 2019, 07:40