Пантыфік: Бог вылівае свой Дух на нас, калі мы служым іншым
“Дарагія браты і сёстры, ваша паломніцтва ў Рым, да магіл апосталаў і святых, – гэта магчымасць па-новаму ўсвядоміць іх сведчанне і навучыцца жыць у адданасці Хрысту і братам у духу камуніі любові. І вы давайце прыклад чуласці і братэрскай шчодрасці праз канкрэтныя жэсты абмену з тымі, хто мае патрэбу”, - сказаў Папа ў ватыканскае Зале Паўла VI.
Пантыфік нагадаў, што сам Езус вучыць, што дапамога тым, хто мае патрэбу, – гэта дапамога Яму. “Адкрыйце свае сэрцы, каб дазволіць сабе пранікнуцца Святым Духам і ісці па шляхах любові, якія вядуць да братоў”, - заклікаў ён. Францішак перакананы, што “Пан гатовы выліць свой Дух жыцця на нас, калі мы шчыра гатовыя служыць іншым”.
Папа пажадаў удзельнікам агульнай аўдыенцыі “радаснага і прыемнага адпачынку ў Вечным горадзе”.