Пошук

Папа падчас сустрэчы з асобамі з хваробай Альцгеймера з Бельгіі. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас сустрэчы з асобамі з хваробай Альцгеймера з Бельгіі. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклікаў клапаціцца пра людзей з хваробай Альцгеймера

18 верасня 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі Папа нагадаў, што ў трэцюю суботу верасня адзначаецца Сусветны дзень людзей з хваробай Альцгеймера. Ён заклікаў клапаціцца і пра тых, хто змагаецца з ракам.

“21 верасня будзе адзначацца Сусветны дзень людзей з хваробай Альцгеймера, ад якой пакутуюць шматлікія мужчыны і жанчыны. Па гэтай прычыне яны часта становяцца ахвярамі насілля, якое парушае іх годнасць, жорсткага абыходжання і здзекаў. Будзем маліцца за навяртанне сэрцаў і за людзей з хваробай Альцгеймера, за іх сем’і і тых, хто з любоўю аб іх клапоціцца”, - звярнуўся да сабраных на плошчы св. Пятра Францішак.

Пантыфік скарыстаўся магчымасцю і заклікаў сваіх слухачоў да клопату пра людзей з анкалагічнымі захворваннямі. “Да гэтай малітвы хачу далучыць памяць аб людзях, якія хварэюць на рак, каб яны таксама адчувалі ўсё большую і большую падтрымку, як у прафілактыцы, так і ў лячэнні гэтай хваробы”, - сказаў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 верасня 2019, 10:44