Францішак заклікаў клапаціцца пра людзей з хваробай Альцгеймера
“21 верасня будзе адзначацца Сусветны дзень людзей з хваробай Альцгеймера, ад якой пакутуюць шматлікія мужчыны і жанчыны. Па гэтай прычыне яны часта становяцца ахвярамі насілля, якое парушае іх годнасць, жорсткага абыходжання і здзекаў. Будзем маліцца за навяртанне сэрцаў і за людзей з хваробай Альцгеймера, за іх сем’і і тых, хто з любоўю аб іх клапоціцца”, - звярнуўся да сабраных на плошчы св. Пятра Францішак.
Пантыфік скарыстаўся магчымасцю і заклікаў сваіх слухачоў да клопату пра людзей з анкалагічнымі захворваннямі. “Да гэтай малітвы хачу далучыць памяць аб людзях, якія хварэюць на рак, каб яны таксама адчувалі ўсё большую і большую падтрымку, як у прафілактыцы, так і ў лячэнні гэтай хваробы”, - сказаў Папа.