Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Сербіі Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Сербіі 

Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Сербіі

12 верасня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча.

Ян Мойсік - Ватыкан

Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетрам Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У спецыяльным камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведамляецца, што ў “ходзе шчырых і адкрытых перамоў было выказана задавальненне з добрых адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Сербіяй, а таксама прызнанне таго ўкладу, які каталіцкая супольнасць уносіць у спрыянне дабру краіны, асабліва на сацыяльным узроўні".
Удзельнікі сустрэчы абмяняліся поглядамі на сітуацыю ў гэтай краіне і крокі, якія ўздымаюцца на дарозе да еўрапейскай інтэграцыі. Таксама былі закрануты тэмы, якія маюць узаемны інтарэс. Гаворка ішла пра важнасць падтрымкі плённага супрацоўніцтва паміж народамі ў служэнні міру, ды станоўчую ролю, якую рэлігіі могуць адыграць у працэсе прымірэння, гаворыцца ў спецыяльным камюніке Ватыкана.

Аляксандр Вучыч з’яўляецца другім кіраўнік Сербіі, якога прыняў Францішак - першым быў папярэдні прэзідэнт Томіслаў Нікаліч, які наведаў Святога Айца амаль роўна чатыры гады таму, 11 верасня 2015 г.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
13 верасня 2019, 09:22