Францішак сустрэўся з членамі Міжнароднай федэрацыі хакея
Святы Айцец заўважыў, што спартыўная дзейнасць дазваляе людзям з розных кантэкстаў, збірацца разам і атрымліваць радасць ад сустрэчы з прыгажосцю спорта.
“Важна таксама памятаць, што спорт грае важную ролю ў цэласным росце і развіцці. Вось чаму Касцёл высока цэніць спорт як поле для чалавечай дзейнасці, дзе можна прасоўваць цноты стрыманасці, сціпласці, адвагі і цярплівасці, а таксама сведчыць пра сустрэчу з прыгожым, добрым, сапраўдным і радасным”, - сказаў Папа.
Францішак ацаніў імкненне ўдзельнікаў кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея зрабіць гэты від спорта інклюзіўным і даступным на глабальным узроўні. “Падтрымліваючы развіццё гэтага віду спорта ў свеце, вы заахвочваеце моладзь і дарослых, мужчын і жанчын, даваць лепшае з сябе, спрыяць сяброўскім адносінам на арэне і па-за ёй”, - зазначыў Пантыфік.
Папа высока адзначыў прыняцце Міжнароднай федэрацыяй хакея этычнага кодэксу. “Сучасная ментальнасць часам можам прыводзіць спартыўную дзейнасць на памылковы шлях, але трэба памятаць, што правілы існуюць менавіта для таго, каб служыць вызначаным мэтам і не дазваляць упасці ў хаос. Спартсмены паважаюць fair play не толькі калі выконваюць фундаментальныя правілы, але калі трымаюцца справядлівасці і павагі ў адносінах да сапернікаў, каб усе канкурэнты маглі спакойна ўдзельнічаць у гульне”, - падкрэсліў Францішак.