Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік нагадаў пра Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння

Пантыфік папрасіў у вернікаў малітваў аб ахове стварэння. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас малітвы “Анёл Панскі” 1 верасня 2019 г. у Ватыкане.

Ян Мойсік - Ватыкан

“Cёння,1-га верасня, адзначаецца Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння. Гэта экуменічная малітва, якая ажыўляе ўсведамленне і дзейнасць па ахове нашага агульнага дома, пачынаючы з больш устойлівага асабістага і сямейнага ладу жыцця. З сённяшняга дня аж па 4 кастрычніка, на свята святога Францішка Асізскага – гэта спрыяльны час для хвалы Бога за ўсе яго стварэнні і ўзняцця адказнасці перад крыкам Зямлі", - сказаў Францішак.

Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле з 2015 г. Ён быў устаноўлены Францішкам, які пажадаў, такім чынам, далучыцца да Праваслаўных Цэркваў, якія адзначаюць гэты Дзень з 1989 г.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
01 верасня 2019, 12:10