Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondò: Andante grazioso: Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
1568792248717.JPG

Папа: час і абліччы людзей – гэта пасланнікі Бога для нас

Карыстацца мастацтвам распазнання ў сітуацыях, якія перавышаюць прывычныя схемы, - заклікаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая 18 верасня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў, Францішак нагадаў, што на забарону юдэяў навучаць у імя Хрыста, Пётр і апосталы з мужнасцю адказалі, што “не могуць слухацца тых, хто імкнецца спыніць падарожжа Евангелля па свеце”. Бліжэйшыя вучні Езуса былі “паслухмяныя ў веры”, якую жадалі абудзіць ва ўсіх людзях. Пачынаючы з Пяцідзясятніцы, яны не былі “самотнымі”, адчуваючы “асаблівую сувязь з Святы Духам”, - нагадаў Папа.

“Умацаваныя гэтым саюзам, апосталы нікому не дазвалялі сябе запалохаць. У іх была мужнасць, якая ўражвае. Прыгадаем, што спачатку яны былі баязліўцамі: усе ўцяклі, калі быў затрыманы Езус. Але потым з баязліўцаў ператварыліся ў адважных. Чаму? Таму што Святы Дух быў з імі”, - заўважыў Пантыфік.

“[Таксама здараецца з намі: калі мы носім у сабе Святога Духа, атрымаем адвагу, неабходную, каб ісці наперад, перамагаць у шматлікіх змаганнях, толькі не сваімі сіламі, а сілай Духа, які ёсць у нас]”

, - дадаў ён.

Папа падкрэсліў, што апосталы не адступалі назад у бясстрашным сведчанні аб Уваскрослым Езусе. Яны былі “мегафонамі” Святога Духа, “якіх Уваскрослы паслаў распаўсюджваць, з гатоўнасцю і без ваганняў, слова, што нясе збаўленне”, - падкрэсліў Францішак.

“Гэта рашучасць скалыхнула юдэйскую “рэлігійную сістэму”, якая адчула сябе пад пагрозай і адказала насіллем і смяротнымі выракамі. Пераслед хрысціян заўсёды аднолькавы: людзі не жадаюць хрысціянства, адчуваюць сябе пад пагрозай і пачынаюць забіваць хрысціян. Але ў Сінэдрыёне ўзняў голас адзін фарысей, які вырашыў стрымаць рэакцыю сваіх: Гамаліэль, “настаўнік Закону, паважаны ўсім народам”. У яго св. Павел вучыўся захоўваць “айцоўскі Закон” (пар. Дз 22,3). Гамаліэль узяў слова і паказаў сваім братам як карыстацца мастацтвам распазнання перад абліччам сітуацый, якія перавышаюць прывычныя схемы”, - падкрэсліў Пантыфік.

Рэпартаж з агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра

Узгадваючы некаторых дзеячаў, якія выдавалі сябе за Месію, Гамаіэль паказаў, “што кожная людская справа можа спачатку выклікаць ухваленне, але потым пацерпіць паразу”, а той, што паходзіць з вышыняў і носіць на сабе “подпіс” Бога , наканавана трываць”, - нагадаў Папа.

“Чалавечыя задумы нясуць паразу заўсёды, яны часовыя, як і мы. Узгадаем шматлікія палітычныя праекты і тое, як яны змяняліся ва ўсіх краінах. Падумаем пра вялікія імперыі, пра дыктатуры мінулага стагоддзя. Яны адчувалі сябе самымі магутнымі, здольнымі панаваць над светам, а потым усе пацярпелі паразу. Падумайце таксама пра сучасныя імперыі: яны падуць, калі з імі няма Бога, бо сіла, якую людзі маюць у сябе, не трывалая. Толькі сіла Бога трывае”, - сказаў Пантыфік.

“[Падумаем пра гісторыю хрысціянства, пра гісторыю Касцёла, з яго шматлікімі грахамі, скандаламі, шматлікімі кепскімі справамі, якія здарыліся за гэтыя два тысячагоддзі. І чаму ён не паў? Таму што ў ім ёсць Бог]”

, - дадаў ён.

Францішак заўважыў, што сваімі “спакойнымі і дальнабачнымі” словамі Гамаліэль заклікае да праніклівасці. Ён кажа, што, “калі вучні Езуса з Назарэта паверылі самазванцу, ім наканавана знікнуць; а калі наследуюць таго, хто прыйшоў ад Бога – лепш з імі не змагацца; і папярэджвае: “Каб часам вы не змагаліся з Богам!”.

“Папросім Святога Духа дзейнічаць у нас, каб, як на асабістым узроўні, так і на супольным, мы маглі набыць habitus праніклівасці. Папросім Яго аб здольнасці заўсёды бачыць адзінства гісторыі збаўлення праз знакі праходжання Бога ў нашым часе і абліччах тых, хто побач з намі, каб зразумелі, што час і абліччы людзей – гэта пасланнікі Бога жывога”, - заклікаў Святы Айцец.

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Францішак пажадаў вернікам маліцца аб дары праніклівасці, каб распазнаваць знакі прысутнасці Бога ў свеце.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 верасня 2019, 12:12
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031