Папа: час і абліччы людзей – гэта пасланнікі Бога для нас
Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў, Францішак нагадаў, што на забарону юдэяў навучаць у імя Хрыста, Пётр і апосталы з мужнасцю адказалі, што “не могуць слухацца тых, хто імкнецца спыніць падарожжа Евангелля па свеце”. Бліжэйшыя вучні Езуса былі “паслухмяныя ў веры”, якую жадалі абудзіць ва ўсіх людзях. Пачынаючы з Пяцідзясятніцы, яны не былі “самотнымі”, адчуваючы “асаблівую сувязь з Святы Духам”, - нагадаў Папа.
“Умацаваныя гэтым саюзам, апосталы нікому не дазвалялі сябе запалохаць. У іх была мужнасць, якая ўражвае. Прыгадаем, што спачатку яны былі баязліўцамі: усе ўцяклі, калі быў затрыманы Езус. Але потым з баязліўцаў ператварыліся ў адважных. Чаму? Таму што Святы Дух быў з імі”, - заўважыў Пантыфік.
, - дадаў ён.
Папа падкрэсліў, што апосталы не адступалі назад у бясстрашным сведчанні аб Уваскрослым Езусе. Яны былі “мегафонамі” Святога Духа, “якіх Уваскрослы паслаў распаўсюджваць, з гатоўнасцю і без ваганняў, слова, што нясе збаўленне”, - падкрэсліў Францішак.
“Гэта рашучасць скалыхнула юдэйскую “рэлігійную сістэму”, якая адчула сябе пад пагрозай і адказала насіллем і смяротнымі выракамі. Пераслед хрысціян заўсёды аднолькавы: людзі не жадаюць хрысціянства, адчуваюць сябе пад пагрозай і пачынаюць забіваць хрысціян. Але ў Сінэдрыёне ўзняў голас адзін фарысей, які вырашыў стрымаць рэакцыю сваіх: Гамаліэль, “настаўнік Закону, паважаны ўсім народам”. У яго св. Павел вучыўся захоўваць “айцоўскі Закон” (пар. Дз 22,3). Гамаліэль узяў слова і паказаў сваім братам як карыстацца мастацтвам распазнання перад абліччам сітуацый, якія перавышаюць прывычныя схемы”, - падкрэсліў Пантыфік.
Узгадваючы некаторых дзеячаў, якія выдавалі сябе за Месію, Гамаіэль паказаў, “што кожная людская справа можа спачатку выклікаць ухваленне, але потым пацерпіць паразу”, а той, што паходзіць з вышыняў і носіць на сабе “подпіс” Бога , наканавана трываць”, - нагадаў Папа.
“Чалавечыя задумы нясуць паразу заўсёды, яны часовыя, як і мы. Узгадаем шматлікія палітычныя праекты і тое, як яны змяняліся ва ўсіх краінах. Падумаем пра вялікія імперыі, пра дыктатуры мінулага стагоддзя. Яны адчувалі сябе самымі магутнымі, здольнымі панаваць над светам, а потым усе пацярпелі паразу. Падумайце таксама пра сучасныя імперыі: яны падуць, калі з імі няма Бога, бо сіла, якую людзі маюць у сябе, не трывалая. Толькі сіла Бога трывае”, - сказаў Пантыфік.
, - дадаў ён.
Францішак заўважыў, што сваімі “спакойнымі і дальнабачнымі” словамі Гамаліэль заклікае да праніклівасці. Ён кажа, што, “калі вучні Езуса з Назарэта паверылі самазванцу, ім наканавана знікнуць; а калі наследуюць таго, хто прыйшоў ад Бога – лепш з імі не змагацца; і папярэджвае: “Каб часам вы не змагаліся з Богам!”.
“Папросім Святога Духа дзейнічаць у нас, каб, як на асабістым узроўні, так і на супольным, мы маглі набыць habitus праніклівасці. Папросім Яго аб здольнасці заўсёды бачыць адзінства гісторыі збаўлення праз знакі праходжання Бога ў нашым часе і абліччах тых, хто побач з намі, каб зразумелі, што час і абліччы людзей – гэта пасланнікі Бога жывога”, - заклікаў Святы Айцец.
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Францішак пажадаў вернікам маліцца аб дары праніклівасці, каб распазнаваць знакі прысутнасці Бога ў свеце.