Папа: патрэбны адукацыйны саюз дзеля салідарнага гуманізму
12 верасня 2019 г. Пантыфік скіраваў відэа-пасланне, прымеркаванае да міжнароднай сустрэчы на тэму “Аднавіць глабальны адукацыйны саюз”. Яна пройдзе 14 мая 2020 г. у Ватыкане з нагоды пятай гадавіны энцыклікі “Laudato si’”. Ініцыятыва належыць Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.
Папа падкрэсліў важнасць выхаваўчага працэсу, што вядзе да ўмацавання салідарнасці і больш гасціннага грамадства. Ватыканскі форум, на яго думку, павінен паслужыць больш адкрытай і інклюзіўнай адукацыі, здольнай фармаваць людзей, які будуць умець слухаць, весці канструктыўны дыялог і разумець апанентаў.
Францішак перакананы, што ў сучасным кантэксце важна вучыць людзей будаваць міжчалавечыя адносіны, адкрытыя і скіраваныя на пошук братэрства. Ён заклікаў да мужнасці ў фармаванні людзей, гатовых служыць грамадству па прыкладзе Езуса, “Які схіліўся, каб абмыць ногі апосталам”.
Святы Айцец запрасіў на форум работнікаў сферы адукацыі і выхавання, а таксама публічных асобаў, якіх хвалюе лёс будучых пакаленняў. “Будзем імкнуцца разам шукаць рашэнні, без страху распачнем працэс перамен і ўглядання ў будучыню з надзеяй”, - заклікаў Пантыфік.