Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа: патрэбны адукацыйны саюз дзеля салідарнага гуманізму

Неабходна задзейнічаць таленты кожнага пакалення і аднавіць глабальны адукацыйны саюз, плёнам якога стане “паўсюдная салідарнасць”, “новы гуманізм” і “клопат аб супольным доме”, лічыць Францішак.

12 верасня 2019 г. Пантыфік скіраваў відэа-пасланне, прымеркаванае да міжнароднай сустрэчы на тэму “Аднавіць глабальны адукацыйны саюз”. Яна пройдзе 14 мая 2020 г. у Ватыкане з нагоды пятай гадавіны энцыклікі “Laudato si’”. Ініцыятыва належыць Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.

Папа падкрэсліў важнасць выхаваўчага працэсу, што вядзе да ўмацавання салідарнасці і больш гасціннага грамадства. Ватыканскі форум, на яго думку, павінен паслужыць больш адкрытай і інклюзіўнай адукацыі, здольнай фармаваць людзей, які будуць умець слухаць, весці канструктыўны дыялог і разумець апанентаў.

Відэа-пасланне Святога Айца

Францішак перакананы, што ў сучасным кантэксце важна вучыць людзей будаваць міжчалавечыя адносіны, адкрытыя і скіраваныя на пошук братэрства. Ён заклікаў да мужнасці ў фармаванні людзей, гатовых служыць грамадству па прыкладзе Езуса, “Які схіліўся, каб абмыць ногі апосталам”.

Святы Айцец запрасіў на форум работнікаў сферы адукацыі і выхавання, а таксама публічных асобаў, якіх хвалюе лёс будучых пакаленняў. “Будзем імкнуцца разам шукаць рашэнні, без страху распачнем працэс перамен і ўглядання ў будучыню з надзеяй”, - заклікаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

12 верасня 2019, 12:35