Пошук

Папа падчас аўдыенцыі для амерыканскіх урачоў Папа падчас аўдыенцыі для амерыканскіх урачоў 

Святы Айцец: хворыя патрабуюць любові і сардэчнасці

“Нават калі не ўсе віды тэрапіі вядуць да выздараўлення, але медыцынская дапамога аказваецца з сардэчнасцю, гэта заўсёды карысна для жыцця, душы і цела чалавека”, - перакананы Святы Айцец.

20 верасня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане амерыканскіх урачоў, якія лечаць бедных на вуліцах Нью-Ёрка ў рамках дабрачыннага праекту “Somos Community Care”.

Пантыфік выказаў падтрымку ініцыятыве, адзначыўшы, што сучаснаму грамадству ўласціва імкненне да індывідуалізму, утылітарызму і глабалізацыі абыякавасці. Салідарнасць з хворымі – гэта сапраўдны скарб і адметная рыса сапраўднай медыцынскай дапамогі, у цэнтры якой знаходзіцца чалавек і яго патрэбы, - зазначыў ён.

“Сёння медыцынская дапамога прызнаецца паўсюдным правам чалавека і фундаментальным вымярэннем яго цэласнага развіцця. Аднак, у глабальным маштабе яна пакуль застаецца правам, гарантаваным нямногім, якога многія пазбаўлены. Варта таксама заўважыць, што часта там, дзе клопат аб пацыенце гарантаваны, пераважае тэхнічны падыход, які дамінуе нават над чалавекам, скажаючы такім чынам самае глыбокае значэнне дапамогі”, - падкрэсліў Папа.

Францішак пажадаў, каб клопат аб хворых заўсёды ажыццяўляўся з любоўю і сардэчнасцю.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 верасня 2019, 15:21