Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад увёў камісарскае кіраванне для “Герольдаў Евангелля”

Святы Пасад прызначыў камісара для руху “Герольды Евангелля” (Arautos do Evangelho), заснаванага ў 2001 г. у Бразіліі. Ім стаў кардынал Раймунду Дамасэну Асіс, арцыбіскуп-эмерыт Апарэсіды.

Увядзенне камісарскага кіравання каталіцкім рухам было прынята па выніках двухгадовай праверкі яго дзейнасці. Апостальская візітацыя распачалася ў чэрвені 2017 г. Яна выявіла парушэнні ў сферы кіравання, выбары і падрыхтоўцы новых членаў, распараджэнні фінансамі.

Візітацыю праводзіла Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Рашэнне Святога Пасаду – гэта не “пакаранне, а дапамога ў вырашэнні складаных праблем”, падкрэсліваецца ў спецыяльным паведамленні дыкастэрыі.

Рух “Герольды Евангелля” быў афіцыйна прызнаны Святым Пасадам у 2009 г. Яго члены жывуць у цэлібаце ў мужчынскіх і жаночых супольнасцях. Іх галоўнае заданне – евангелізацыя. Заснавальнікам руху, прысутнага ў 78 краінах свету, з’яўляецца 80-гадовы бразільскі святар, кс. Жоао Сконьямілья Кла Дыяс.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 верасня 2019, 11:54