Францішак: усвядоміць сітуацыю з беднасцю ў свеце
Фінальны дзень малітоўнай сустрэчы прыпадае на Сусветны дзень бедных, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў ХХХІІІ Звычайную нядзелю.
Кароткае відэапасланне Папы было апублікавана на старонцы дабрачыннай асацыяцыі “Fratello” (Брат) у сацыяльнай сетцы “Facebook”. У ім Францішак нагадаў, што мэта Сусветнага дня бедных заключаецца ў спрыянні “большаму ўсведамленню беднасці”, якую “спазнаў таксама Езус”, будучы адрынутым і непрынятым.
Святы Айцец заахвоціў вернікаў і членаў асацыяцыі далучыцца да святкавання ІІІ Сусветнага дня бедных менавіта ў Лурдзе, каб перажываць яго разам з Маці Езуса, якая таксама “добра ведае мову беднасці”.
У пасланні на сёлетні Сусветны дзень бедных, апублікаваным 13 чэрвеня 2019 г., Францішак нагадаў, што праз бедных прыходзіць збаўленне, бо яны дазваляюць сустрэцца з абліччам Езуса Хрыста. “Бедныя патрабуюць нашых рук, каб атрымаць суцяшэнне, нашых сэрцаў, каб зноў адчуць цяпло добрага стаўлення да сябе, нашай прысутнасці для перамогі над самотнасцю. Яны проста маюць патрэбу ў любові”, - падкрэсліў Пантыфік.