Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Allegro)
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў да мірнага пераадолення крызісу ў Іраку

Крочыць шляхам дыялогу і паядання заклікаў Папа іракскі народ. Адмысловы зварот ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 30 кастрычніка 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Дарагія браты і сёстры, мае думкі скіроўваюцца ва ўмілаваны Ірак, дзе пратэсты, які мелі месца на працягу гэтага месяцу, прывялі да вялікай колькасці забітых і параненых. Складаючы спачуванні ахвярам і выказваючы блізкасць іх родным і тым, хто атрымаў раненні, заклікаю ўлады пачуць голас насельніцтва, якое патрабуе годнага і мірнага жыцця. Заклікаю іракскі народ, пры падтрымцы міжнароднай супольнасці, крочыць шляхам дыялогу і паяднання, а таксама шукаць адпаведныя рашэнні для выклікаў і праблем краіны. Малюся, каб гэты спакутаваны народ мог дасягнуць міру і стабільнасці пасля гадоў вайны і насілля, а таксама пасля вялікіх пакут”, - сказаў Папа.

У Багдадзе і некалькіх правінцыях на поўдні Ірака, якія знаходзяцца пад кантролем шыітаў, адбыліся масавыя акцыі пратэсту. Яны прайшлі пад лозунгамі барацьбы з карупцыяй, беспрацоўем, з патрабаваннем забяспечыць насельніцтва рэгіёну вадой і электрычнасцю. У выніку сутыкненняў з сіламі правапарадку загінулі па меншай меры 27 чалавек.

Заклік Святога Айца аб міры ў Іраку
Навіна ў фармаце аўдыё
30 кастрычніка 2019, 11:32
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031