Пантыфік заклікаў да мірнага пераадолення крызісу ў Іраку
“Дарагія браты і сёстры, мае думкі скіроўваюцца ва ўмілаваны Ірак, дзе пратэсты, які мелі месца на працягу гэтага месяцу, прывялі да вялікай колькасці забітых і параненых. Складаючы спачуванні ахвярам і выказваючы блізкасць іх родным і тым, хто атрымаў раненні, заклікаю ўлады пачуць голас насельніцтва, якое патрабуе годнага і мірнага жыцця. Заклікаю іракскі народ, пры падтрымцы міжнароднай супольнасці, крочыць шляхам дыялогу і паяднання, а таксама шукаць адпаведныя рашэнні для выклікаў і праблем краіны. Малюся, каб гэты спакутаваны народ мог дасягнуць міру і стабільнасці пасля гадоў вайны і насілля, а таксама пасля вялікіх пакут”, - сказаў Папа.
У Багдадзе і некалькіх правінцыях на поўдні Ірака, якія знаходзяцца пад кантролем шыітаў, адбыліся масавыя акцыі пратэсту. Яны прайшлі пад лозунгамі барацьбы з карупцыяй, беспрацоўем, з патрабаваннем забяспечыць насельніцтва рэгіёну вадой і электрычнасцю. У выніку сутыкненняў з сіламі правапарадку загінулі па меншай меры 27 чалавек.