Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік павіншаваў юдэйскую супольнасць са святамі

7 кастрычніка 2019 г. Святы Айцец Францішак скіраваў пасланне на імя рабіна Рыкарда Дзі Сэньі, у якім павіншаваў юдэйскую супольнасць Рыма са святамі Рош Ха-Шана, Ём-Кіпур і Сукот.

“З нагоды святаў Рош Ха-Шана, Ём-Кіпур і Сукот я рады скіраваць Вам і юдэйскай супольнасці Рыма мае шчырыя віншаванні. Мае думкі скіроўваюцца таксама да юдэйскіх супольнасцей, раскінутых па ўсім свеце, з пажаданнем, каб гэтыя святы прынеслі багатыя благаслаўленні Вечнага і былі крыніцай бясконцай радасці. Няхай Найвышэйшы, у сваёй вечнай міласэрнасці, паўсюль умацуе нашы сяброўскія сувязі і жаданне спрыяць няспыннаму дыялогу дзеля дабра ўсіх. Shalom Alechem”, - напісаў Пантыфік.

Свята Рош Ха-Шана, або юдэйскі Новы год, сёлета адзначалася з 29 верасня па 1 кастрычніка. Ём-Кіпур, або Дзень адкуплення – 8-9 кастрычніка, а Сукот, або Свята кушчаў, будзе адзначацца з 13па 20 кастрычніка.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 кастрычніка 2019, 15:25