Сінод Біскупаў: прапанова новых структур і адукацыйны выклік
Удзельнікі Сінадальнай Асамблеі казалі, між іншым, пра тэрміновую патрэбу ў стварэнні пастаяннай і прадстаўнічай біскупскай структуры, якая дзейнічала б у рамках Камісіі епіскапатаў краін Лацінскай Амерыкі дзеля прасоўвання сінадальнасці ў рэгіёне. Яе мэтай павінна стаць сумеснае спрыянне больш эфектыўнаму душпастырству, у духу ўказанняў, якія Папа дасць па выніках Сінода, а таксама праца на карысць абароны правоў карэннага насельніцтва, фармацыя душпастырскіх работнікаў і стварэнне духоўных семінарый.
У Сінадальнай зале звярталася ўвага на праблемы, звязаныя з гуманітарнай сітуацыяй карэннага насельніцтва Амазоніі, у сувязі з чым выказваліся прапановы аб стварэнні пастаяннага цэнтру па маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў рэгіёне.
Цэнтральнымі тэмамі пасяджэння сталі таксама інкультурацыя і адукацыя. Звярталася ўвага на нізкую якасць адукацыі, якую атрымліваць карэнны народы Панамазонскага рэгіёна, што з’яўляецца выклікам для Касцёла. Выказваліся прапановы ўмацавання каардынацыі паміж каталіцкімі навучальнымі ўстановамі дзеля пераадолення гэтай праблемы і распрацоўкі спецыяльных універсітэцкіх праграм салідарнасці з насельніцтвам рэгіёна.