Святы Айцец заклікаў вернікаў быць прыхільнікамі місіянераў
Папа пажадаў, каб Надзвычайны місійны месяц дапамог вернікам адкрыць для сябе сэнс прыналежнасці да веры ў Езуса Хрыста, атрыманай у якасці дару ў сакрамэнце хросту.
“Усе мы, як ахрышчаныя і пасланыя, пакліканы быць сведкамі Хрыста і прыхільнікамі місіянераў, якія нясуць Евангелле ўсім народам свету. Няхай наша малітва і канкрэтныя жэсты салідарнасці заўсёды іх суправаджаюць”, - заклікаў Францішак 2 кастрычніка 2019 г. падчас агульнай аўдыенцыі, вітаючы сабраных на плошчы св. Пятра пілігрымаў.
Пантыфік нагадаў таксама, што без Хрыста немагчыма глыбока разумець Святое Пісанне, але дакладна і наадварот: “без Святога Пісання падзеі місіі Езуса і Яго Касцёла ў свеце застаюцца незразумелымі”. Францішак нагадаў меркаванне св. Гераніма: “Няведанне Святога Пісання – гэта няведанне Хрыста”.
02 кастрычніка 2019, 11:38