Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец падвёў вынікі Сінода па Амазоніі

Папа плануе падрыхтаваць паслясінадальную Апостальскаю адгартацыю, прысвечаную Амазоніі, на канца году. Аб гэтым ён сказаў на заканчэнне 16-й Генеральнай кангрэгацыі.

Апошняе пасяджэнне ў рамках Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Амазоніі прайшло вечарам 26 кастрычніка 2019 г. Падчас яго адбылося галасаванне па Выніковым дакуменце сходу.

Звяртаючыся да удзельнікаў сходу Францішак звярнуў увагу на важнасць сінадальнасці ў Касцёле. Ён з разуменнем паставіўся да прапановы, каб менавіта сінадальнасць стала тэмай наступнага пасяджэння Сінода Біскупаў.

Гаворачы пра сітуацыю ў Амазоніі Папа заўважыў, што адным з галоўных выклікаў тут з’яўляецца евангелізацыя. Ён нагадаў пра праблему недахопу апостальскага запалу ў святароў і маладых законнікаў, якія не жадаюць працаваць у Амазоніі, а выязджаюць у Еўропу і Амерыку. У сувязі з гэтым Францішак заклікаў працаваць над фармацыяй духавенства.

Святы Айцец падзяліўся прапановай, якая гучала на Сінодзе, адносна таго, каб кожны ватыканскі дыпламат у рамках сваёй фармацыі, праходзіў гадавое служэнне на місійных тэрыторыях.

Напрыканцы звароту Папа падзякаваў за працу журналістам і заклікаў уважліва чытаць Выніковы дакумент Асамблеі, разважаючы над дыягназамі, прадстаўленымі Сінадальнымі Айцамі, а не засяроджваючыся толькі на дысцыплінарных пытаннях, на чаканнях, які бок пераможа.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

27 кастрычніка 2019, 09:43