Францішак: заваёўваць свет выключна радасцю і любоўю
30 лістапада 2019 г. Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў сустрэчы, прысвечанай яго адгартацыі “Evangelii gaudium”.
Пантыфік нагадаў, што сёння многія далёкія ад досведу пасхальнай радасці, уласцівай першым вучням Хрыста, хоць “туга па Богу, па бясконцай і сапраўднай любові, караніцца ў сэрцы кожнага чалавека”. Ім патрэбны евангелізатары, “падобныя на Анёлаў ахоўнікаў, пасланцаў дабра, якія не даюць гатовых адказаў, але падзяляюць жыццёва важнае пытанне, з якім Езус звярнуўся да Марыі Магдалены, назваўшы яе па імені: “Каго шукаеш?” (Ян 20, 15)”.
“І калі б з гэтай Божай любоўю зазірнуць у сэрцы людзей, якія, дыхаючы абыякавасцю, задушаныя спажывальніцтвам, часта праходзяць міма нас, як бы нічога не адбылося, там можна ўбачыць, у першую чаргу, патрэбу ў Ім, пошук вечнай любові, пытанне пра сэнс жыцця, пра боль, пра здраду, пра адзіноту”, - заўважыў Францішак.
Ён заклікаў удзельнікаў сустрэчы спадарожнічаць сучаснаму чалавеку, ніколі не забывацца, што павінны знаходзіцца ў пастаянным руху, шукаючы сустрэчы з бліжнім. Каталіцкі евангелізатар не можа пакінуць ззаду або трымаць на адлегласці нікога, не можа зачыніцца ў камфортнай для сябе групе, уцякаючы ад свету, - падкрэсліў Папа.
, - заклікаў Святы Айцец.
Францішак нагадаў, што першыя хрысціяне, якія падвяргаліся пераследу, былі заклапочаны не абаронай ад імперыі, якая карала іх смерцю, але абвяшчэннем Езуса нават цаной свайго жыцця.
“Давайце не дадзім заразіць сябе паражэнству, у адпаведнасці з якім усё ідзе не так: гэта не Божы падыход. Каб пазбегнуць страты евангельскага энтузіязму, давайце заклікаць Аўтара, Духа Святога, Духа радасці, Які падтрымлівае жывым місійны запал, Які ператварае жыццё ў гісторыю любові з Богам, Які запрашае нас заваёўваць свет выключна любоўю і разумець, што жыццём валодае той, хто ім дзеліцца”, - сказаў Францішак, завяршаючы сустрэчу, арганізаваную Папскай радай па новай евангелізацыі.