Святы Айцец пра новага благаслаўлёнага Касцёла
Папа заклікаў вернікаў натхняцца прыкладам эквадорскага мучаніка, з Ордэна езуітаў, кс. Эмілія Маскоза, які быў забіты у 1897 г. падчас пераследавання Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне.
Ян Мойсік
Адмысловы заклік Пантыфік скіраваў 17 лістапада 2019 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане.
“Няхай яго прыклад сціплага законніка, апостала малітвы і выхавальніка моладзі, падтрымлівае наш шлях веры і хрысціянскага сведчання”, - сказаў Папа і папрасіў у вернікаў апладысментаў для новага благаслаўлёнага.
17 лістапада 2019, 12:20