Пратэсты ў Балівіі. Ілюстрацыйнае фота Пратэсты ў Балівіі. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак занепакоены палітычнай сітуацыяй у Балівіі

Францішак заклікаў насельніцтва Балівіі спакойна дачакацца вынікаў перагляду рэзультатаў прэзідэнцкіх выбараў. Адмысловы зварот ён зрабіў 10 лістапада 2019 г. на малітве “Анёл Панскі”.

“Прагну даручыць вашым малітвам таксама сітуацыю ва ўмілаванай Балівіі, блізкай да маёй радзімы. Заклікаю ўсіх балівійцаў, асабліва палітычных і грамадскіх дзеячаў, у канструктыўным духу міру і супакою, чакаць вынікаў перагляду рэзультатаў выбараў, які адбываецца зараз. У міры”, - заклікаў Папа.

Масавыя пратэсты ў гарадах Балівіі пачаліся пасля таго, як апазіцыя не прызнала вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, што праходзілі 20 кастрычніка. На іх перамог Эва Маралес, які кіруе краінай з 2006 г. Назіральнікі ад Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў абнародавалі даклад, у якім паведамляецца, што падчас выбараў мелі месца шматлікія парушэнні і факты махлярства.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 лістапада 2019, 14:12