Францішак здзейсніць візіт у “Цытадэль любові”
Святы Айцец прыбудзе ў дабрачынны цэнтр каля 16.00 па сярэднееўрапейскім часе. Ля ўваходу яго прывітаюць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс, і дапаможны біскуп Джамп’ера Пальміеры.
Францішак надведае розныя ўстановы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі структуры: стаматалагічны цэнтр для бедных, прытулак, кірмаш салідарнасці і сталоўку. Ён сустрэнецца з гасцямі і валанцёрамі рымскай “Caritas”– прадстаўнікамі дыяцэзіяльных і парафіяльных аддзяленняў.
Візіт Пантыфіка стане часткай ініцыятывы “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой ён сустракаецца з людзьмі, найбольш патрабуючымі спагады і салідарнасці.
Францішак наведае “Caritas” у другі раз падчас свайго пантыфікату. Першы візіт праходзіў на пачатку Юбілейнага Года Міласэрнасці, 19 снежня 2015 г. Тады ён завітаў у каталіцкі прытулак для бедных і бяздомных на рымскім вакзале Тэрміні, дзе ўрачыста адчыніў Святую Браму Міласэрнасці.