Папа анансаваў пасланне аб значэнні ясляў Божага Нараджэння
27 лістапада 2019 г. падчас агульнай аўдыенцыі Папа абвясціў аб сваім намеры наведаць італьянскі горад Грэча і абнародаваць спецыяльнае пасланне, прысвечанае значэнню ясляў Божага Нараджэння.
“У бліжэйшую нядзелю распачнецца літургічны перыяд Адвэнту. Я накіруюся ў Грэча, каб памаліцца на месцы першых ясляў, якія зрабіў св. Францішак Асізскі, і скіраваць да ўсяго вернага народа ліст, закліканы дапамагчы ў разуменні значэння святочных ясляў. Жадаю ўсім вам, каб Адвэнт, чаканне Збаўцы, напоўніў ваша сэрца надзеяй і сустрэў вас у радасным служэнні тым, хто знаходзіцца ў найбольшай патрэбе”, - сказаў Пантыфік.
Грэча знаходзіцца ў італьянскім рэгіёне Лацыё, прыкладна ў 100 км ад Рыма. У вігілію Божага Нараджэння 1223 г. св. Францішак Асізскі зрабіў тут першыя ў гісторыі святочныя яслі.
27 лістапада 2019, 12:13