Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік падзякаваў за салідарнасць з беднымі

Папа падзякаваў за салідарнасць з беднымі. Аб гэтым ён казаў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 17 лістапада 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Ян Мойсік

“Сёння мы святкуем Сусветны дзень бедных, якога дэвізам з’яўляюцца словы з псальма: “Надзея бедных ніколі не згіне да канца” (Пс 9,19). Жадаю выказаць падзяку тым, хто ў дыяцэзіях і парафіях з усяго свету ўзнялі ініцыятывы салідарнасці, з мэтай даць канкрэтную надзею асобам найбольш абяздоленым. Я дзякую лекарам і медсёстрам, якія ў гэтыя дні працавалі ў Медпункце, усталяваным тут, на плошчы св. Пятра. Я дзякую за шматлікія ініцыятывы на карысць пакутуючых людзей, якія жывуць у нястачы, і гэта павінна быць доказам таго, каб надавалі больш увагі гэтым нашым братам і сёстрам. Я толькі што бачыў, некалькі хвілін таму, некаторыя статыстычныя дадзеныя аб беднасці. Абыякавасць грамадства да бедных напаўняе жахам”, - сказаў Папа.

Сусветны дзень бедных быў устаноўлены папам Францішкам на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці. Ён адзначаецца ў Касцёле ў кожную ХХХІІІ Звычайную нядзелю літургічнага года ў якасці падрыхтоўкі да ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
17 лістапада 2019, 13:02