Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" 

Папа: Бог заклікае да супрацоўніцтва з Ім у будаванні гісторыі

Евангелле – гэта каштоўны скарб, які дазваляе нам адказаць на нянавісць любоў’ю і на знявагу прабачэннем, сказаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 17 лістапада 2019 г. у Ватыкане.

Ян Мойсік

Прапануем вашай увазе поўны тэкст медытацыі Святога Айца:

“Евангелле гэтай перадапошняй нядзелі літургічнага года (пар. Лк 21, 5-19) змяшчае прамову Езуса аб канцы часоў. Езус яе прамаўляе перад Ерусалімскай святыняй, будынкам, якім захапляліся людзі з-за яе велічы і хараства. Але Хрыстус прарочыць, што з усёй гэтай прыгажосці і велічы “не застанецца каменя на камені, які не будзе зруйнаваны” (21, 6). Разбурэнне святыні, абвешчанае Езусам, - гэта не столькі пачатак канца гісторыі, колькі канец гэтай гісторыі. Сапраўды, перад слухачамі, якія хочуць ведаць, як і калі адбудуцца гэтыя знакі, Езус адказвае тыповай апакаліптычнай мовай Бібліі.

Ён выкарыстоўвае два вонкава супярэчлівыя вобразы: першы - гэта шэраг страшных падзей: катастроф, войнаў, голаду, беспарадкаў і пераследаў (пар. 9-12); другі супакойвае: “Але і волас з галавы вашай не прападзе” (21, 18). Спачатку ёсць рэалістычны погляд на гісторыю, якая адзначана не толькі катастрофай, але таксама і гвалтам, траўмамі, якія раняць стварэнне, наш агульны дом, а таксама чалавечую сям’ю, якая там жыве, і самую хрысціянскую супольнасць. Падумаем пра сённяшнія шматлікія войны, стыхійныя бедствы. Другі вобраз – змешчаны ў супакаенні Езуса - паказвае нам адносіны, якія хрысціянін павінен прыняць, каб жыць гэтай гісторыяй, якая характарызуецца гвалтам і нягодамі.

І якое стаўленне хрысціяніна? Ён мае надзею ў Бога, які дазваляе, што мы не ўпадаем у трагічныя падзеі. Яны, наадварот, стануць нагодай даць гэтаму сведчанне. Вучні Хрыста не могуць заставацца рабамі страху і трывогі.  Яны пакліканы жыць гісторыяй, спыніць разбуральную сілу зла, з упэўненасцю, што іх добрыя дзеянні заўсёды суправаджае прадбачлівая і чуллівая пяшчота Пана.  Гэта выразны знак таго, што Валадарства Божае прыйдзе да нас, гэта значыць, што набліжаецца рэалізацыя свету так, як Бог хоча. Гэта Ён кіруе нашым жыццём і ведае канчатковую мэту рэчаў і падзей

Пан заклікае нас да супрацоўніцтва ў пабудове гісторыі, каб мы станавіліся разам з Ім міратворцамі і сведкамі надзеі ў будучым збаўленні і ўваскрасенні. Вера дапамагае нам ісці з Езусам па звілістых дарогах гэтага свету, з упэўненасцю, што сіла Яго Духа пераможа сілы зла, падпарадкоўваючы іх сіле любові Бога. Любоў найвышэйшая, магутная, бо Бог ёсць любоў.

Існуюць, напрыклад, хрысціянскія пакутнікі нашага часу, якія, нягледзячы на пераследы, з’яўляюцца мужчынамі і жанчынамі міру. Яны даюць нам спадчыну, якую трэба захаваць і наследаваць: Евангелле любові і міласэрнасці. Гэта самы дарагі скарб, які нам дадзены, і найбольш эфектыўнае сведчанне, якое мы можам даць сучаснікам, адказваючы на нянавісць любоўю, на знявагу прабачэннем. Таксама ў паўсядзённым жыцці: калі мы зазнаем крыўду, мы адчуваем боль; але трэба ад усёй душы прабачаць. Калі мы адчуваем, што нас ненавідзяць, мы павінны маліцца з любоўю за чалавека, які ненавідзіць нас. Няхай Дзева Марыя падтрымлівае з мацярынскім заступніцтвам наш шлях штодзённай веры, каб ісці за Панам, які кіруе гісторыяй”.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў сабраных на плошчы св. Пятра вернікаў і ўдзяліў сваё благаслаўленне.

 

Навіна ў фармаце аўдыё
17 лістапада 2019, 13:11