1573659854248.JPG

Папа і архіепіскап Уэлбі гатовыя разам наведаць Паўднёвы Судан

Папа сустрэўся ў Ватыкане з Архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі. Пасля аўдыенцыі, якая прайшла 13 лістапада 2019 г., было абвешчана аб іх сумесным жаданні наведаць Паўднёвы Судан.

“Святы Айцец і Архіепіскап Кентэрберыйскі вырашылі, што, калі палітычная сітуацыя ў краіне дазволіць стварэнне пераходнага ўраду нацыянальнага адзінства на працягу бліжэйшых 100 дзён, як было акрэслена ў пагадненні, нядаўна падпісаным у горадзе Энтэбэ, ва Угандзе, яны разам здзейсняць візіт у Паўднёвы Судан”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Адзначаецца таксама, што падчас сяброўскай размовы Францішак і архіепіскап Уэлбі абмеркавалі сітуацыю хрысціян у свеце, пытанні міжнароднага крызісу, з асаблівай спасылкай на драматычную сітуацыю ў Паўднёвым Судане.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 лістапада 2019, 10:29