Святы Айцец: мы народжаныя не для смерці, а для ўваскрашэння
Урачыстая літургія прайшла 4 лістапада 2019 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра.
У гаміліі Святы Айцец спаслаўся на чытанні з Літургіі слова, якія нагадваюць, што мы народжаныя не для смерці, але для ўваскрашэння. Папа запрасіў прысутных паразважаць над тым, як мы адказваем на гэтае пакліканне.
Першым паказчыкам, па словах Пантыфіка, можа служыць наш адказ на запрашэнне Езуса: “Прыйдзіце да Мяне” (Мц 11, 28). Папа заклікаў кожнага верніка ў сваіх штодзённых абавязках і практыках задавацца пытаннямі: “Які кірунак мае мой шлях? Намагаюся толькі падаць сябе ў выгадным святле, трымацца сваёй ролі, часу і прасторы ці іду да Пана?”.
, - сказаў Францішак.
Ён падкрэсліў, што, молячыся за кардыналаў і біскупаў, “якія выйшлі з гэтага жыцця, каб ісці насустрач Уваскросламу”, нельга забываць пра “самае важнае і самае складанае выйсце”, якое “надае сэнс усяму астатняму”: пра выйсце з саміх сябе. “Толькі выходзячы з саміх сябе, мы адчыняем дзверы, якія вядуць да Пана”, - сказаў Папа.
Другім паказчыкам нашага адказу на пакліканне да ўваскрашэння, па словах Святога Айца, можа служыць міласэрнасць у адносінах да бліжніх, на ўзор Юды Макабэя са Старога Запавету: ён складаў Богу ахвяру за грахі памерлых, якія не паспелі ачысціцца перад смерцю, бо верыў, што спачылых у стане міласэрнасці чакае цудоўная ўзнагарода ў небе (2 Мак 12, 45).
У сувязі з гэтым Францішак заахвоціў прысутных падумаць, ці спачуваюць яны людзям у патрэбе, ці плачуць з тымі, хто пакутуе, ці моляцца за тых, пра каго ніхто не думае, ці дапамагаюць тым, хто не мае чым адплаціць. “Гэта пытанні жыцця, пытанні ўваскрашэння”, - заўважыў Папа.
Нарэшце, трэцім стымулам на шляху да ўваскрашэння Пантыфік назваў параду св. Ігнацыя Лайолы: перад прыняццем любога важнага рашэння ўяўляць сябе напрыканцы свайго жыцця, калі станем перад абліччам Бога.
, - сказаў Францішак.
“Ці выходжу з сябе, каб штодня ісці да Пана? Ці спачуваю і ці раблю ўчынкі міласэрнасці на карысць патрабуючых? Ці прымаю важныя рашэнні перад абліччам Бога? Давайце дазволім сабе ўзрушыцца хаця б адным з гэтых трох стымулаў. Тады будзем прабываць у большай гармоніі з жаданнем Езуса з сённяшняга Евангелля: не страціць нічога з таго, што даў Яму Айцец Нябесны (пар. Ян 6, 39)”, - пажадаў Святы Айцец.