1573205804923.JPG

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Літвы

8 лістапада 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

У ходзе шчырых перамоў звярталася ўвага на добры стан двухбаковых адносін і ўклад Касцёла ў жыццё грамадства на працягу перыяду гісторыі краіны, пазначанага пакутамі, а таксама перад абліччам актуальных грамадска-эканамічных выклікаў. Абмяркоўваліся некаторыя тэмы, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, такія як падтрымка інстытута сям’і, гасціннасць і сацыяльная справядлівасць.

Акрамя таго, закраналіся пытанні рэгіянальнага і міжнароднага характару, сярод якіх мір і бяспека, а таксама патрэба ў большай салідарнасці паміж еўрапейскімі краінамі для вырашэння праблем, якія тычацца кантыненту.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 лістапада 2019, 13:14