Арцыбіскуп Гуджэроці падчас сустрэчы з Папам Арцыбіскуп Гуджэроці падчас сустрэчы з Папам 

Благаслаўленне Францішка для католікаў Данецка і Луганска

Апостальскі нунцый ва Украіне перадаў прывітанне і благаслаўленне Папы католікам Данецка і Луганска. Іерарх здзейсніў традыцыйны візіт у гэтыя гарады з нагоды Божага Нараджэння.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці распавёў, што падзея стала “часам ласкі”, як для мясцовай каталіцкай супольнасці, так і для яго асабіста. У інтэрв’ю “Vatican News” нунцый адзначыў унікальнасць такіх візітаў, бо з’яўляецца адзіным прадстаўніком дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ва Украіне, які атрымаў адпаведны дазвол.

На святочныя цэлебрацыі, якія ён узначаліў, сабраліся католікі абодвух абрадаў з розных гарадоў рэгіёну. Арцыбіскуп Гуджэроці заўважыў, што быў моцна ўражаны ўвагай мясцовых вернікаў да дзейнасці і слоў Святога Айца, нягледзячы на цяжкасці, якія яны штодзённа сустракаюць.

“Божае Нараджэнне прысутнічае таксама і там, дзе складана штосьці купіць, дзе безумоўна гаворка не ідзе пра спажывецкія святы, дзе нялёгка падрыхтаваць нават самыя маленькія ўпрыгожванні, з найпрасцейшым святлом, але яны пастараліся ўпрыгожыць свой касцёл з дапамогай усяго, што атрымалася раздабыць. Мне падалося важным засведчыць гэтага нашаму свету, які часта занураны ў вонкавыя знакі Божага Нараджэння...”, - падкрэсліў дыпламатычны прадстаўнік Папы.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

28 снежня 2019, 13:40