1576413565114.jpg

Пантыфік благаславіў фігуркі Езуса для ясляў Божага Нараджэння

Францішак благаславіў 15 снежня 2019 г. фігуркі Дзіцятка Езуса, якія на Божае Нараджэнне будуць пакладзены ў святочныя яслі. Па традыцыі, на ватыканскую плошчу іх прыносяць выхаванцы рымскіх араторыяў.

“Вітаю вас, дарагія дзеці! Вы прыйшлі з фігуркамі Дзіцятка Езуса для ясляў. Шчыра вас благаслаўляю. Як я напісаў у пасланні Admirabile signum: “Стаенка – нібы жывое Евангелле. (...) Праз сузіранне сцэны Божага Нараджэння мы запрошаныя да духоўнага падарожжа, прывабленыя пакораю таго, хто стаўся чалавекам, каб сустрэць кожнага чалавека. Мы ўсведамляем, што Ён настолькі нас любіць, што становіцца адным з нас, каб і мы маглі ўтварыць з Ім адно”, - сказаў Папа сабраным на плошчы св. Пятра.

Благаслаўленне Бамбінеллі – так фігуркі нованароджанага Езуса называюць у Італіі, – упершыню здзейсніў св. Павел VI па ініцыятыве Цэнтра рымскіх араторыяў.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 снежня 2019, 12:30