Папа скіраваў пасланне з нагоды 170-годдзя “La Civiltà Cattolica”
Святы Айцец скіраваў спецыяльны хірограф з нагоды 170-годдзя італьянскага езуіцкага выдання. Напісаны яго рукой віншавальны дакумент быў апублікаваны на вокладцы першага ў 2020 г. нумары часопісу, які выйдзе 4 студзеня.
У пасланні Пантыфік нагадаў, што “La Civiltà Cattolica” была заснавана Таварыствам Езуса па асабістай просьбе бл. Пія ІХ. Першы нумар часопісу выйшаў 6 красавіка 1850 г. у Неапалі. “З таго часу ён верна суправаджае Папу. Дзякуй за дапамогу, якую вы аказваеце таксама і мне”, - напісаў Святы Айцец.
Францішак пажадаў, каб часопіс працягваў “знаходзіцца ў дынаміцы паміж жыццём і думкай, з вачыма, якія слухаюць, ведаючы, што “каталіцкая цывілізацыя” – гэта цывілізацыя Добрага самараніна”.
“Жадаю вам быць крэатыўнымі ў Богу, адкрываючы новыя шляхі, у тым ліку, дзякуючы новаму міжнароднаму подыху, якое дае натхненне часопісу: няхай з яго старонак чуюцца галасы, якія ўзносяцца са шматлікіх памежжаў, што слухаць адно аднаго”, - напісаў ён.
“Будзьце праніклівымі ў мове пераказу, змагайцеся з нянавісцю, мізэрнасцю і прадузятасцю, а перш за ўсё не задавальняйцеся здзяйсненнем прапаноў падправак ці абстрактных абагульненняў, а, замест гэтага, прыміце выклік бязмежных клопатаў цяперашняга часу, у якіх заўсёды дзейнічае Бог”, - пажадаў Папа калектыву езуіцкага выдання.
Часопіс “La Civiltà Cattolica” – самае старажытнае выданне на італьянскай мове, якое выходзіць да сённяшняга дня. Сярод вялікай разнастайнасці каталіцкага перыядычнага друку, гэта адзіны часопіс, кожны нумар якога праходзіць зацвярджэнне Дзяржсакратарыятам Яго Святасці Папы перад публікацыяй. За 170 гадоў выйшла 4069 яго нумароў. Галоўны рэдактар выдання – італьянскі езуіт, кс. Антоніа Спадара.