Святы Айцец пра “далікатную” прафесію натарыуса
Пантыфік падзякаваў за місію салідарнасці, якую выконвае Фонд, фінансава дапамагаючы дзейным натарыусам, чыя плата не дасягае пэўнага парога, і натарыусам-пенсіянерам і членам іх сем’яў, якія знаходзяцца ва ўмовах асаблівай патрэбы. Рэалізуюцца і іншыя праекты салідарнасці. “Заклікаю вас захоўваць гэтую лінію ўзаемнай падтрымкі”, - звярнуўся Папа.
“У сацыяльным кантэксце, які ўсё больш адзначаецца жаданнем канкурыраваць на “магістралі” прыбытку, што прымушае пастаянна ісці на абгонную паласу, вы закліканы рэалізаваць сваю ролю ў духу сапраўднага служэння”, - заўважыў Святы Айцец. Ён дадаў, што перад юрыстамі стаіць задача “дапамагчы грамадству стаць больш гуманным”, заставацца “пасрэднікамі паміж законам і сацыяльна-эканамічнымі патрэбамі”, але рабіць гэта як з гарантаваннем правільнага прымянення законаў, так і з “дбайнай асцярожнасцю адносна чаканняў людзей і іх неабходнасці ва ўпэўненасці і абароне”.
, - заўважыў Францішак.
Пантыфік спаслаўся на дакумент Другога Ватыканскага Сабора “Gaudium et spes”, які кажа, што сёння “мы становімся сведкамі нараджэння новага гуманізму, у якім чалавек адзначаецца ў першую чаргу адказнасцю перад сваімі братамі і перад гісторыяй”. На думку Папы, гэта заахвочвае прадстаўнікоў розных сектараў грамадскага жыцця рэалізаваць “эфектыўнае і братэрскае справядлівае служэнне, каб супрацоўнічаць у рэалізацыі грамадскага парадку, які больш дакладна адпавядае Божаму закону і этычным нормам, што вынікаюць з яго”.
“Далікатная прафесія натарыуса займае важнае месца ў структуры кожнага грамадства. З гэтага вынікае неабходнасць усведамлення некаторых асноўных якасцей: тэхнічнай кампетэнтнасці і маральнай недатыкальнасці – гэта гарантыя правільнага ажыццяўлення гэтай важнай для грамадства паслугі”, - звярнуў увагу Святы Айцец.
Паколькі натарыус з’яўляецца пасрэднікам паміж чалавекам ці сацыяльнай групай і ўсталяваным юрыдычным парадкам, яго матывацыяй павінна быць карысць чалавека і грамадства – агульнае дабро, - адзначыў Пантыфік. Ён заклікаў прадстаўнікоў Фонду працягваць падтрымліваць сваіх калег, якія апынуліся ў складаных жыццёвых умовах.