Пантыфік маліўся на пахаванні сваёй сяброўкі
Папа маліўся падчас экзэквіі, седзячы ў лаўцы, як і іншыя ўдзельнікі абраду. Пасля св. Імшы ён павітаўся з некаторымі прысутнымі, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.
Прафесар Марыя Грацыя Мара была выкладчыцай гісторыі хрысціянства ва ўніверсітэце Ла-Сапіенца ў Рыме, аўтарам кніг у гэтай галіне, асабліва ў дачыненні да першых стагоддзяў хрысціянства і Айцоў Касцёла.
У ліпені 2018 г. Францішак наведаў сваю сяброўку ў яе кватэры. Мара хацела сустрэцца з Пантыфікам, але гэтаму перашкаджаў стан яе здароўя, таму ён сам прыехаў у раён Саларыа і размаўляў з ёй каля гадзіны.
У лютым 2019 г. у сваёй прамове, прысвечанай 50-годдзю Патрыстычнага інстытута “Аўгустыніянум”, Францішак згадаў Мару сярод тых, хто пакінуў свой след у гісторыі навучальнай установы. Ён дадаў, што, нягледзячы на ўзрост, яна па-ранейшаму піша і вучыць дзяцей катэхізісу.