Саміт па Лівіі ў Берліне. Ілюстрацыйнае фота Саміт па Лівіі ў Берліне. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік моліцца ў інтэнцыі міру ў Лівіі

Да малітвы за мір у Лівіі заклікаў Папа падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая адбылася 19 студзеня 2020 г. у Ватыкане.

“Сёння ў Берліне праходзіць канферэнцыя прысвечана абмеркаванню крызісу ў Лівіі. Я шчыра спадзяюся, што гэты важны саміт стане пачаткам шляху да спынення гвалту і паспрыяе прыняццю рашэнняў, якія прывядуць да міру і так жаданай стабільнасці ў краіне”, - сказаў Пантыфік.

Сустрэча, якая праходзіць пад патранатам ААН, намагаецца знайсці выйсце з крызіснай сітуацыі ў гэтай афрыканскай краіне, дзе грамадзянская вайна працягваецца з 2014 года. Яна ўзмацнілася яшчэ больш у красавіку 2019 г. У канфрантацыі ўдзельнічаюць шматлікія іншыя краіны, якія падтрымліваюць адзін з двух урадаў, якія існуюць у гэтай краіне.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
19 студзеня 2020, 12:47