bariSF04000000_60053273aem.jpg

Папа на Сустрэчы рэфлексіі і духоўнасці ў Бары: праграма візіту

У апошнюю нядзелю лютага Францішак збіраецца ў італьянскі Бары, каб прыняць удзел у Сустрэчы рэфлексіі і духоўнасці “Міжземнамор’е – мяжа міру”, на якую збяруцца іерархі рэгіёна.

21 студзеня 2020 г. у Ватыкане абнародавалі праграму папскага візіту. 23 лютага ў 7.00 Пантыфік вылеціць на верталёце з Ватыкана ў Бары. Там, на плошчы Хрыстафора Калумба, праз гадзіну яго будуць сустракаць касцёльныя і рэгіянальныя ўлады. Пасля кароткай цырымоніі, Францішак адправіцца ў базыліку св. Мікалая для ўдзелу ў Сустрэчы рэфлексіі і духоўнасці. Ён звернецца да біскупаў з прамовай. Пасля кароткай малітвы ля рэліквій св. Мікалая, Святы Айцец прывітае вернікаў, сабраных ля базылікі. Завершыць візіт Эўхарыстыя пад адкрытым небам, пасля якой Папа памоліцца з вернікамі “Анёл Панскі”.

Ужо пасля абеду, каля 14.00, верталёт з Францішкам на борце будуць чакаць у Ватыканскім геліпорце.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 студзеня 2020, 16:01