Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Ірака
Падчас сардэчных перамоў былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны. Увага была засяроджана на праблемах, з якімі блізкаўсходняя краіна сутыкаецца ў цяперашні час, на важнасці ўмацавання стабільнасці і працэсу аднаўлення, працягу шляху дыялогу і пошуку рашэнняў на карысць грамадзян, з павагай да нацыянальнага суверэнітэту.
Гаворка ішла і пра важнасць захавання гістарычнай прысутнасці хрысціян у краіне, неад’емнай часткай чаго з’яўляецца значны ўклад, які яны ўносяць у аднаўленне сацыяльнай структуры. Падкрэслівалася неабходнасць гарантавання іх бяспекі і месца ў будучыні Ірака.
Бакі абмеркавалі канфлікты і сур’ёзны гуманітарны крызіс, ад якіх пакутуе рэгіён, адзначаючы важнасць намаганняў, зробленых пры падтрымцы міжнароднай супольнасці для аднаўлення даверу і мірнага суіснавання.