У Святога Айца новы асабісты сакратар
Доктар тэалогіі, кс. Гансала Аэміліюс і цяперашні Пантыфік добра знаёмыя з 2006 г., калі кардынал Хорхэ Марыа Берголіа, арцыбіскуп Буэнас-Айрэса патэлефанаваў яму, бо чуў пра яго працу з дзецьмі вуліцы.
Паходзіць з заможнай сям’і з Монтэвідэа. Яго бабуля вызнавала юдаізм, а бацькі былі няверуючымі. Як прызнаўся сам святар, навяртанне на хрысціянства яго спаткала ў сярэдняй школе. Ён быў пад уражананнем ад усмешак і радасці на тварах святароў, якія дапамагалі дзецям вуліцы, нягледзячы на пагрозу смерці. Менавіта таму праз некалькі гадоў малады чалавек паступіў у духоўную семінарыю з думкай прысвяціць сваё жыццё бедным і пакінутым дзецям сваёй краіны.
Святар, абраны Францішкам, будзе супрацоўнічаць з другім асабістым сакратаром Папы, кс. Ёанісам Лахзі Гайдам.
Кс. Фабіян Пэдак’ё, падчас працы з Святым Айцом, не пакідаў сваёй асноўнай пасады ў Кангрэгацыі па справах біскупаў, дзе працуе з 2007 г. Таму пасля завяршэння пяцігадовага тэрміну на пасадзе асабістага сакратара вярнуўся да служэння ў дыкастэрыі.