INSTAGRAM.0001479651aem.jpg

Францішак пройдзе па Рыме ў пакутнай працэсіі

26 лютага 2020 г., у Папяльцовую сераду Святы Айцец узначаліць традыцыйную працэсію ў форме рымскіх “Стацый”, якая пачнецца малітвай у рымскім бэнэдыктынскім касцёле св. Анзэльма.

Затым Францішак разам з кардыналамі, біскупамі, святарамі, законнікамі і свецкімі вернікамі пройдзе працэсіяй да базылікі св. Сабіны, якая знаходзіцца на рымскім пагорку Авенцін. Там Папа ўзначаліць св. Імшу, падчас якой адбудзецца абрад пасыпання галоў попелам.

Як казаў сам Францішак, Вялікі пост – гэта час адкрыцця сэрца на подых Бога, Адзінага, здольнага перамяніць наш пыл у чалавечнасць; гэта час для пазбаўлення ад усяго, што нас ізалюе, закрывае і паралізуе. Вялікі пост – гэта час спачування.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 лютага 2020, 10:06