1579871881958.jpg

Францішак: выставы і кірмашы – элемент культуры сустрэчы

6 лютага 2020 г. Пантыфік прыняў удзельнікаў рымскага пасяджэння Саюза міжнародных кірмашоў (UFI) і заклікаў іх садзейнічаць больш справядлівай і гуманнай сусветнай эканоміцы.

Францішак нагадаў, што ў глабальным свеце розныя аспекты жыцця і дзейнасці цесна суіснуюць. Менавіта гэта ўзаемасувязь “натхніла ў сферы бізнесу стварэнне экалагічных, сацыяльных і кіраўнічых структур, якія могуць рэгуляваць і ацэньваць агульны ўплыў эканамічнай і дзелавой дзейнасці”.

Папа адзначыў, што “кірмашы і выставы не толькі станоўча ўплываюць на рэгіянальную эканоміку і рынак працы, але і прапануюць значныя магчымасці для дэманстрацыі свету шырокай разнастайнасці і прыгажосці мясцовых культур і экасістэм”. І гэта важны фактар, паколькі ў фарміраванні эканомікі фінансавая прыбытковасць не з’яўляецца адзіным крытэрыем для ацэнкі поспеху.

“[Глабальныя выставы спрыяюць росту культуры сустрэчы, якая ўмацоўвае сувязі салідарнасці і спрыяе ўзаемнаму ўзбагачэнню членаў чалавечай сям’і]”

, - сказаў Пантыфік.

Выставы і кірмашы, дадаў Святы Айцец, сведчаць сур’ёзную дапамогу мясцовай эканоміцы, прыцягваючы лакальную працоўную сілу, прыносячы вядомасць культуры асобных краін, ставячыся з глыбокай павагай да чалавечай і прыроднай экалогіі.

“Нягледзячы на мноства патэнцыяльных праблем, якія могуць узнікаць у ходзе падрыхтоўкі і правядзення кірмашоў і выстаў (...), гэтыя мерапрыемствы даюць магчымасць стварэння сеткі справядлівых чалавечых адносін, што выходзяць далёка за межы самой падзеі”, - перакананы Папа.

Францішак пажадаў сваім гасцям поспехаў у прасоўванні вынаходлівасці і інавацый у выставачнай галіне.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лютага 2020, 12:38