1580724153981.jpg

Спадчыннік трона Каралеўства Бахрэйн у Ватыкане

3 лютага 2020 г. спадчыннік трона Каралеўства Бахрэйн, шэйх Салман ібн Хамад ібн Іса Аль Халіфа наведаў Ватыкан і сустрэўся з папам Францішкам.

Каралеўскі дом Бахрэйна, краіны з мусульманскай большасцю, ужо пэўны час праяўляе цікавасць да добрых адносін са Святым Пасадам. Падчас сустрэчы з Папам у 2014 г. у Ватыкане кароль Хамад ібн Іса Аль Халіфа паабяцаў пабудаваць новы касцёл і прапанаваў зямлю для гэтага.

У чэрвені 2018 г. быў закладзены краевугольны камень пад будаўніцтва катэдры Маці Божай. Яна павінна стаць сэрцам каталіцкай супольнасці Апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі, які ўключае Кувейт, Саудаўскую Аравію, Катар і Бахрэйн.

Храм, разлічаны на дзве тысячы вернікаў, узводзіцца ў 20 км ад сталіцы – Манамы – і стане не толькі месцам культу. Тут размесцяцца таксама: біскупская курыя, дом для гасцей і цэнтр душпастырскай і грамадскай фармацыі. Завяршэнне работ запланавана на 2021 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 лютага 2020, 13:42